«СЛО́ВА ПРА́ЦЫ»,

газета рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку. Выходзіла з 5 да 31.10.1928 у Вільні на бел. мове. Асвятляла паліт. і эканам. становішча зах.-бел. працоўных, паказвала ўзмацненне рэпрэсій польскіх улад супраць народаў нац. ускраін пасля выбараў у польскі сейм і сенат. Шмат увагі аддавала барацьбе вучняў Віленскай бел. гімназіі супраць паланізацыі зах.-бел. народа, бел. школы. Пісала пра сял. забастоўкі, дзейнасць Т-ва бел. школы, пра яго барацьбу за нац. адраджэнне бел. народа. Друкавала маст. творы, вершы М.​Васілька. Выйшла 9 нумароў, 5 канфіскаваны. Закрыта польскімі ўладамі.

С.​В.​Говін.

т. 15, с. 11

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)